У Гродне 8 верасня на паркоўцы ГЦ «Old City» адбыўся чацвёрты этап акцыі “Спартсмены – за бяспеку дарожнага руху – 2018”. Мерапрыемства праходзіла некалькі гадзін і сабрала мноства гледачоў.

На акцыю, якая праводзіцца ў рамках Кубка «ADT.BY», з’ехаліся аўтакаманды з розных гарадоў Беларусі. Не так даўно завяршыліся этапы ў іншых гарадах – Магілёве, Полацку і Віцебску. У Гродне ў ходзе правядзення этапу акцыі праходзіла барацьба ў двух заліковых групах – «аматар» і «спартсмен», а таксама ў камандным заліку.

Акцыя «Спартоўцы – за бяспеку дарожнага руху» праводзіцца Беларусі ў шаснаццаты раз і нязменна збірае вялікую колькасць гледачоў ва ўсіх гарадах. Што не дзіўна: вялікая хуткасць, відовішчныя трукі ды магчымасць паўдзельнічаць у цікавай забаўляльнай праграме вабіць многіх.