Ужо год пальчаткавая фабрыка размяшчаецца ў незанятых памяшканнях “Элод” на вуліцы Валковіча, а вялізны трохпавярховы будынак у самым цэнтры горада зменіцца, піша “Вячэрні Гродна”.

Пытанне аб тым, што абодва прадпрыемствы лёгкай прамысловасці – ААТ “Гродзенская пальчаткавая фірма” Акцэнт” і ААТ “Швейна-гандлёвая фірма “Элод”» – могуць размяшчацца ў адным месцы, абмяркоўвалася некалькі гадоў. Неабходнасць пераезду тлумачылася тым, што вытворчасць у абедзвюх фабрык моцна скарацілася, вялікія прасторы апынуліся непатрэбнымі. Да прыкладу, толькі “Акцэнт” належаў будынак плошчай 7500 квадратных метраў, аднак пад вытворчасць было занята ня больш за чвэрць, астатняе знаходзілася ў арэндзе, частка памяшканняў і зусім пуставала.

– Вытворчасць была раскідана, гэта ўскладняла працоўны працэс. Цяпер на “Элод” мы займаем толькі 2 тысячы квадратных метраў – тут кампактна і добра. Зрабілі рамонт, усталявалі сучасную вытворчасць. І работнікі задаволеныя, – патлумачыла кіруючая ААТ “Гродзенская пальчаткавая фабрыка “Акцэнт” Галіна Кулакоўская.

Пасля змены адрэсы на фабрыцы скарацілі штат. Аптымізацыю правялі за кошт інжынерна-тэхнічных работнікаў, падсобнага персаналу і прыбіральшчыкаў, працоўных стараліся не звальняць. Зараз на прадпрыемстве працуе 150 чалавек.

Памяшканні на Маставой вуліцы аддалі ў арэнду. Тут знаходзяцца некалькі кафэ і фітнес-клуб.

– Арэнда прыносіць невялікі, але стабільны даход. Плата невялікая, каб не спудзіць арандатараў, так як стан некаторых памяшканняў пакідае жадаць лепшага, – дадала Галіна Кулакоўская.

Даведка “ВГ”

ААТ “Гродзенская пальчаткавая фабрыка “Акцэнт” было заснавана ў 1967 годзе. У 2005 годзе на прадпрыемстве ўкаранёна міжнародная сістэма менеджменту якасці СТБ ISO 9001. У год выпускаецца каля 300 тысяч пар пальчатак для кліентаў ўсіх узростаў. У асартыменце – больш за 200 мадэляў.