Здароўе і спорт

Федэрацыя футбола абавязала брэсцкае «Дынама» выплаціць «Нёману» амаль 400 тысяч долараў за Паўла Савіцкага

Камітэт Беларускай федэрацыі футбола па статусе і пераходах футбалістаў 7 верасня прыняў рашэнне ў дачыненні да выплаты кампенсацыі за падрыхтоўку і навучанне беларускага паўабаронцу Паўла Савіцкага. Згодна з гэтым рашэннем, брэсцкае «Дынама», колеры якога сёння абараняе футбаліст, павінна выплаціць гродзенскаму «Нёману» 398,23 тысячы долараў.

Нагадаем, 28 снежня брэсцкае «Дынама» абвясціла, што заключыла з Паўлам Савіцкім трохгадовае пагадненне.

Днём пазней старшыня ФК «Нёман» Іван Варсовіч распавёў, што ў верасні клуб прапаноўваў Савіцкаму новы кантракт на палепшаных умовах, але футбаліст адмовіўся.

Пасля падпісання «Нёман» накіраваў у Брэст ліст з патрабаваннем кампенсацыі за «падрыхтоўку і навучанне» футбаліста. Падставай для гэтага стаў пункт 4 артыкула 22 «Рэгламенту АБФФ па статусе і трансферах футбалістаў». «Нёман» патрабаваў за футбаліста 600 тысяч долораў.

Але пазней бакі дамовіліся, што кампенсацыю «Нёману» выплаціць кампанія «Сохра-групп» — асноўны фінансавы спонсар клуба берасцейцаў. Яе памер павінен быў скласці 211 тысяч долараў, аднак «Дынама» не выплаціла суму і гродзенскі клуб звярнуўся ў АБФФ.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025