Новая Жывая Бібліятэка адбудзецца 8 верасня ў супрацоўніцтве з АБФ. Тэма залежнасці будзе раскрытая чатырма кнігамі. Сярод іх — залежны ад камп’ютарных гульняў і псіхіятр. Таксама акрамя гэтых кніг будуць прысутнічаць і іншыя, звыклай тэматыкі. Уваход бясплатны і не мае ўзроставых абмежаванняў.
«Жывая Бібліятэка» — гэта незвычайная бібліятэка. Тут замест звыклых вам кніг выступаюць жывыя людзі са сваімі гісторыямі, якія гатовыя адказваць на пытанні. Працуе «Жывая Бібліятэка» гэтак жа, як і звычайная: «чытачы» прыходзяць, запаўняюць «бібліятэчную картку», выбіраюць «Кнігу» і «чытаюць» яе на працягу пэўнага часу.
«Жывая Бібліятэка» можа быць карысная вам, калі вы хочаце:
— абмеркаваць стэрэатыпы і пазбавіцца ад забабонаў у адносінах да іншых людзей;
— задаць пытанні людзям-прадстаўнікам пэўных сацыяльных груп або прафесій, даведацца аб іх жыццёвым вопыце, пачуццях і праблемах у грамадстве;
— лепш зразумець членаў вашай сям'і, сяброў, калег па працы, з якімі вас падзяляюць якія-небудзь адрозненні.
Жывая Бібліятэка ў Гродна будзе праходзіць па міжнароднай метадалогіі Human Library.
Калі: 8 верасня, з 16:00 па 19:30
Дзе: тайм-кафэ «Партал», вул. Вялікая Траецкая, 31
За колькі: бясплатна