У Гродне 19 верасня адбудзецца рэгіянальная канферэнцыя KEF 2018 — Кастрычніцкі эканамічны форум. На канферэнцыі плануецца абмеркаваць канкурэнтаздольнасць гродзенскага рэгіёну і існуючыя магчымасці для доўгатэрміновага росту.
Рэгіянальныя канферэнцыі KEF пройдуць ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі: у Гомелі (11 верасня), Магілёве (12 верасня), Віцебску (13 верасня), Гродна (19 верасня) і Брэсце (20 верасня).
Спікеры канферэнцыі:
Наталля Берчанка, намеснік дырэктара НДЭІ Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь
Аляксандр Чубрык, дырэктар Даследчага цэнтра ІПМ
Дзмітрый Крук, старшы навуковы супрацоўнік BEROC
Ігар Пеліпась, к.э.н., дацэнт, старшыня назіральнага савета Даследчага цэнтра ІПМ
Глеб Шымановіч, эканаміст Даследчага цэнтра ІПМ
Юрый Войтукевич, кіраўнік аддзела рэгіянальнага развіцця па Гродзенскай вобласці ПВТ
Дар’я Урбан, сацыёлаг Даследчага цэнтра ІПМ
Поўная праграма канферэнцыі размешчана на сайце KEF.
Месца правядзення: Канферэнц-зала ДУ «Адміністрацыя свабоднай эканамічнай зоны» Гроднаінвест «(вул. Горкага, 91А),
час: з 9.30 да 17.30
ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА ў якасці ўдзельніка канферэнцыі можна да 14 верасня тут.
Удзел у канферэнцыі бясплатны.
Кастрычніцкі эканамічны форум — пляцоўка для адкрытага прафесійнага дыялогу аб устойлівым развіцці Беларусі ў кантэксце развіцця глабальнай эканомікі. Місія KEF — спрыяць таму, каб эканоміка Беларусі стала эфектыўнай, эканамічная палітыка — адказнай, будучыня — прывабнай для грамадзян.
Мерапрыемства арганізавана Даследчым цэнтрам ІПМ ў партнёрстве з НДЭІ Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь і рэгіянальнымі арганізацыямі пры падтрымцы Еўрапейскага Саюза (праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі № 2/16/810).
Рэгіянальны партнёр канферэнцыі KEF ў Гродне ўстанова «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый». Пры ўдзеле Бізнес-школы ІПМ ў Гродне.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…