Горад

У Гродне адкрылася кафэ «Ніндзя-кебаб» з туніскім кухарам

На вуліцы Белуша каля Скідзельскага рынку ў канцы жніўня пачало працу новае кафэ «Ніндзя-кебаб». Тут можна пакаштаваць піту і шаўрму ад туніскага кухара.

Адкрыццём кафэ займаліся два кампаньёны, якія раней не былі звязаныя з грамадскім харчаваннем.

«Мы хацелі сябе паспрабаваць у грамадскім харчаванні. Гэта цікавы рынак, дзе можна развівацца», — распавёў адзін з уладальнікаў Дзмітрый.

У кафе працуе кухар з Туніса, які ўжо раней працаваў у розных установах Гродна і Мінска. Сёння ён адзін з нямногіх, хто ўмее рабіць у Гродне правільную шаўрму. За некалькі дзён працы кафэ там ужо з’явіліся свае пастаянныя кліенты.

Новае кафэ разлічана на 13 пасадачных месцаў. Шаўрма (400 г) абыйдзецца ў 5,99 руб, а кава амерыкана ў 1,69 руб.

Час працы кафэ: АЎТ-НД з 10 да 22 гадзін. Панядзелак — выхадны.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025