На 1 жніўня доўг жыхароў Гродзенскай вобласці па пазыках перад банкамі склаў 1 мільярд 47 мільёнаў рублёў. Яшчэ год таму доўг гродзенцаў быў менш на 176,1 млн руб. За ліпень запазычанасць гродзенцаў перад банкамі вырасла на 15 мільёнаў рублёў і дасягнула рэкорднай адзнакі, піша «Вячэрні Гродна».
У цэлым па краіне доўг беларусаў склаў 10 млрд 368 млн руб — месяц назад запазычанасць была менш амаль на 212 млн рублёў. Пра гэта гаворыцца ў статыстычнай бюлетэні Нацбанка.
Нагадаем, з мінулай вясны ў Беларусі працягваецца крэдытны бум. Зніжэнне працэнтных ставак амаль удвая і адмена абавязковага прадастаўлення даведак аб даходах выклікалі высокі попыт на запазычанне грошай у банках. У выніку ў 2017 годзе беларусы ўзялі крэдытаў на 75% больш, чым годам раней. Аднак з 1 мая па рашэнні Нацбанка крэдыты пачалі выдаваць па новых правілах. Так, выдаткі крэдытаатрымальніка для атрымання пазыкі не павінны перавышаць 40% ад сярэдніх даходаў.