Грамадзянская ініцыятыва «Гародня» звярнулася ў гарадское ЖКГ з просьбай усталяваць сметніцы каля лавачак у парку на Вішняўцы, а таксама тры сметніцы для збору экскрыментаў хатніх жывёл. ЖКГ адказала, што звычайныя сметніцы плануюць усталяваць у верасні. Сметніцы для збору экскрыментаў не прадугледжаны, бо на гэтай тэрыторыі выгульваць сабак забаронена.

Таблічкі з’явіліся ў парку на два дні. Затым іх выламалі.

З'явяцца "антывандальныя" таблічкі. Як на Вішняўцы змагаюцца з сабачнікамі

— Людзям цяжка прайсці 200 метраў да вайсковай часткі і выгуляць свайго гадаванца ў дазволеным месцы. Напэўна, і прыбіраць за сваімі гадаванцамі большасць нашых сабакароў не стане. Але нешта з гэтым рабіць трэба. Не хочацца, каб і далей парк быў падобны на міннае поле. Сёння з’ездзіў у гарадское ЖКГ і папрасіў ўсталяваць новыя шыльды, антывандальныя. Калі яны з’явяцца, буду прасіць ўчастковага праводзіць гутаркі з сабачнікамі, — піша каардынатар ініцыятывы.


На Вішнеўцы могуць з’явіцца сметніцы для сабачнікаў


Чытачы пішуць, што ў Альшанцы падобная сітуацыя. Шыльды усталёўваюць жыхары за свой кошт, а ўладальнікі сабак усё роўна выгульваюць іх там, дзе хочуць.

Тым часам на Дзевятоўцы змагаюцца за пляцоўку для выгула сабак.


«У баклажана грядка, а мне нужна площадка!» Да гаражан і ўладаў горада звярнуліся сабакі Гродна