8 верасня Ліда чакае нашэсце аматараў фестывальнага руху. Для іх прадугледжаны шырокі фудкорт, кірмаш рамеснікаў і Лунапарк, актывацыі на любы густ і ўзрост, гарадскі фотаквэст з прызамі і гучная канцэртная праграма.
LIDBEER 2018 працягвае традыцыі, таму зноў на галоўнай сцэне выступяць рок-гурты з Беларусі, Расіі і Украіны: ЧуVство Полета, Nizkiz, Animal ДжаZ, Воплі Відоплясова. Хэдлайнерам канцэрта стане групоўка «Ленинград», якая ўпершыню за некалькі гадоў парадуе беларусаў адкрытым фарматам выступу.
Фестывальнае меню з рознымі кухнямі свету
Каб увесь дзень наведвальнікі LIDBEER сілкаваліся грунтоўна, разнастайна і смачна, будуць задзейнічаны 196 кропак фудкорту. Фестывальнаму меню надалі вялікую ўвагу: наведвальнікам прапануюць не толькі піўныя закускі, снэкі і фастфуд, але і гарачыя абеды з сытных страваў нацыянальнай, еўрапейскай і іншых кухняў свету.
На фудкорце зноў пазначаць кропкі для тых, хто жадае набыць толькі піва, і тыя зоны, дзе ў наяўнасці і напоі, і ежа. Дарэчы, кошт разліўнога і баначнага піва складзе 2,5 BYN за аб’ём 0,5 літра.
Арганізатары звяртаюць увагу, што распіццё піва дазволена толькі на тэрыторыі фудкорту. Праход з півам на тэрыторыю канцэртных пляцовак забаронены. Поўны пералік правілаў фестывалю размешчаны на сайце Lidbeer.by.
У большасці кропак прадугледжана аплата па банкаўскіх картах, аднак арганізатары рэкамендуюць мець пры сабе і наяўныя.
Бясплатны шашлык з рэкорднага мангала і мноства актывацый
На LIDBEER знойдзецца занятак кожнаму. Тут і вялікая дзіцячая пляцоўка з аніматарамі, батутам і іншымі забаўкамі, моўныя гульні, стральба з лука лазертаг для аматараў актыўнага адпачынку.
Выключнае відовішча разгорнецца на пляцоўцы «Афіцыйнае піва LIDBEER. Ідзем на рэкорд!». З 14:00 у спецыяльнай зоне каля Лідскага замка будуць рыхтаваць рэкордна доўгі шашлык. На мангале працягласцю 5,5 м пры дапамозе аднаго шампура чацвёра кухараў адначасова будуць рыхтаваць адну з любімых закусак беларусаў. Госці свята змогуць не толькі паназіраць за падрыхтоўкамі, але і бясплатна пачаставацца рэкорднай закускай.
Аматарам фана прыйдзецца па душы пляцоўка Лідскага квасу. Госці пляцоўкі змогуць пацешыцца квашаным дартсам з нестандартнымі мішэнямі ў выглядзе заданняў і квасам у падарунак за трапленне ў «яблычак».
Для дарослых і маленькіх гасцей таксама будзе працаваць Лунапарк і цырк Сержа Бандарчука «DZIVA». Кошт платных актывацый фестывалю — ад 3 да 10 рублёў, квіткі на цыркавыя паказы — ад 10 да 25 рублёў.
Упадабаны многімі заўсёднікам LIDBEER квэст гэтым разам пройдзе ў фармаце фотапалявання. Першыя 50 пераможцаў квэста атрымаюць спецыяльны прыз, а астатнія ўдзельнікі - прыемны падарунак.
Не абыйдзецца і без традыцыйных экскурсій на завод ААТ «Лідскае піва». Трапіць на экскурсію на вытворчасць змогуць паўналетнія госці LIDBEER (колькасць месцаў абмежавана). Экскурсійныя групы фармуюцца ў парадку жывой чаргі з 7:30. Запіс будзе весціся ў промастойкі каля галоўнага ўваходу на завод па адрасе: вул. Міцкевіча, 32.
Гучны канцэрт адразу на 2 сцэнах
З 13:00 на малой сцэне будуць выступаць маладыя беларускія калектывы — пераможцы анлайн-галасавання. У гэтым годзе сцэна як ніколі парадуе разнастайнасцю: тут і метал, і фолк, і поп-рок. Госці фестывалю змогуць ужывую паслухаць Yellow Arc 6 — лідараў галасавання, якія адкрыюць гала-канцэрт фестывалю LIDBEER у наступным годзе.
На пляцоўку гала-канцэрта гледачы змогуць трапіць ужо з 10:00. Тут усё прадугледжана для камфортнага баўлення часу гасцей з раніцы і да сканчэння канцэртнай праграмы: і адмысловая зона актывацый, і ўласны фудкорт з санітарнай зонай.
На пляцоўцы ўсталююць спецыяльны памост для камфортнага прагляду канцэрта людзям з абмежаванымі магчымасцямі.
Кемпінг на 1500 намётаў
Па шматлікіх просьбах гасцей фестывалю, намётавы гарадок будзе адкрыты ўжо напярэдадні фестывалю — з 15:00 7 верасня. Тэрыторыя пад кемпінг знаходзіцца насупраць стадыёна «Старт», побач з населеным пунктам Навасёлкі. У лагеры змогуць змясціцца да 6 000 чалавек.
Насуперак практыцы многіх еўрапейскіх фестываляў, кемпінг на LIDBEER — бясплатны. Пры гэтым усе жадаючыя могуць узяць у арэнду неабходнае паходнае абсталяванне прама ў лагеры па папярэдняй броні. З поўным прайсам можна азнаёміцца ў раздзеле F.A.Q на Lidbeer.by. У лагеры прадугледжаны прыбіральні і мыйнікі, а таксама паркоўка для аўтамабіляў, за парадкам будзе сачыць міліцэйскі патруль. Кемпінг будзе працаваць да 15:00 9 верасня.
Афіцыйныя бас-туры і аб’язныя дарогі ў Ліду
На галоўнай трасе, якая злучае Мінск і Ліду, яшчэ праводзяцца рамонтныя работы, таму гэтая дарога да фестывалю можа апынуцца найбольш доўгай. Каб пазбегнуць магчымых затораў арганізатары рэкамендуюць альтэрнатыўныя маршруты. Так, у Ліду можна даехаць па трасе Е30 / М1 — 51 км да з’езду на пасёлак гарадскога тыпу Мір (дарога Р64). Далей каля Міра павярнуць на трасу Р11 і рухацца да вёскі Ганчары, потым выехаць на трасу Е85, якая прывядзе ў Ліду.
Цэнтр горада пачнуць перакрываць ужо 5 верасня з 18:00. Праспект пераможцаў, вуліцы Ленінская, Замкавая, Таўлая і Кірава цалкам будуць закрыты для праезду 7 верасня з 10:00. У дзень фестывалю паркоўкі для гасцей фестывалю размесцяцца ўздоўж вуліц Таўлая і Ленінскай ад кургана Славы. Таксама прадугледжаны парковачныя месцы ў намётавым мястэчку ў Навасёлках, Ёдках і Астроўлі. З гэтых населеных пунктаў кожныя 30 хвілін будуць курсіраваць аўтобусы.Тым, хто не мае ўласнага транспарту, можна скарыстацца афіцыйнымі бас-турамі, у кошт якіх уваходзіць білет на гала-канцэрт і дарога з Мінска ў Ліду і з Ліды ў Мінск. Кошт квітка на бас-тур- 53,50 BYN. Аўтобусы адпраўляюцца ад станцыі метро Каменная горка ў 10:00, 10:30, 11:00, 11:30 і 12:00. Зваротны выезд запланаваны на 00:45.