Давід прыехаў у Гродна чатыры гады таму каб стаць лекарам. Нягледзячы на складаную вучобу ў медыцынскім універсітэце, хлопец кожны дзень надае час свайму хобі - музыцы. У пачатку верасня Давід ажыццявіў сваю даўнюю мару і ўпершыню запісаў песню ў студыі.
Давід спявае з дзяцінства, таксама грае на бас-гытары і сінтэзатары. У Гродне хлопец ужо некалькі разоў выступаў у розных установах, у тым ліку і рэстаранах.
«Так, мяне часта запрашаюць выступаць. Але я даўно хацеў запісаць песню. І нарэшце гэта атрымалася, я вельмі рады, што гэта адбылося менавіта ў Гродне. Гэта стала новым вопытам у маім жыцці», — адзначыў Давід.
На дасягнутым студэнт з Нігерыі спыняцца не плануе і ўжо думае аб новых запісах. Музыка для Давіда сёння больш як хобі, асноўная мэта для яго — гэта стаць лекарам.
https://www.instagram.com/p/BcVIVQ4APJL/?taken-by=davidmusiqq