Здароўе і спорт

«Лепшы ўспамін пра Гродна — хакей». Як кітаянка з францужанкай заўзелі за «Нёман» на фан-сектары

У нядзелю 3 верасня францужанка Орыен і кітаянка Сяося ўпершыню ў жыцці пабывалі на хакеі. Яны патрапілі на матч мясцовага «Нёмана» са швейцарскім «Цугам». Нават нягледзячы на тое, што гродзенская каманда матч прайграла, турысткі ад наведвання хакея засталіся вельмі задаволеныя.

Дзяўчаты прыехалі ў Гродна 2 верасня і пасяліліся ў хостэле «Kip Town». Наведванне хакею дакладна ў планах не было.

«Орыен прыехала да нас першай і яшчэ застала двух франкамоўных хлопцаў з Канады і Камеруна, якія ў апошні дзень лета наведалі хакейны матч у Гродне, — распавядае супрацоўнік хостэла Мікалай. — Хлопцы распавялі дзяўчыне пра матч і пра атрыманыя эмоцыі. Орыен была настолькі ўражаная аповядамі, што без ценю сумневу вырашыла пайсці на наступны матч».

Раніцай 3 верасня ў хостэл прыехала турыстка з Кітая — Сяося. Дзяўчына даведалася, што яе суседка пойдзе на хакей, і папрасіла купіць білет і ёй.

«Можна сказаць, дзякуючы нашым кліентам і папулярызуецца хакей, — кажа Мікалай. — На матч мы зноў узялі банер, толькі памянялі сцягі. Словы захаплення і эмоцыі проста перапаўнялі дзяўчат. За незабыўныя ўражанні дзяўчаты шмат разоў нам дзякавалі. Адна справа, калі турысты самі па сабе шпацыруюць па горадзе, але зусім іншая, калі яны вось на такіх мерапрыемствах».

Пасля матчу турысткі падзяліліся сваімі эмоцыямі з Hrodna.life.

Орыен (Францыя):

— Я прыехала ў Гродна ўсяго на адзін дзень, але ў выніку буду заставацца яшчэ на некалькі. Мяне ўразіў горад і яго жыхары. Хлопцы, якія жылі да мяне ў хостэле, дзяліліся вар’яцкімі эмоцыямі пра наведванне хакея ў Гродне. Я таксама вырашыла даведацца, што гэта такое, бо ў Францыі на матчах я ніколі не была. У Гродне на хакеі вельмі крутая атмасфера. Асабліва я шакаваная фанатамі, якія актыўна падтрымлівалі сваю каманду. Дзякуй за незабыўныя эмоцыі.

Сяося (Кітай)

— Тое, што ў Гродне будзе хакей, мне распавяла суседка Орыен і я вырашыла падоўжыць свой час знаходжання ў гэтым горадзе яшчэ на адзін дзень. Я не пашкадавала. Энергетыка ў лядовым вельмі крутая і я рада, што даведалася пра хакей больш, дзякуючы Гродна".



Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024