На сённяшні момант ужо завершана ўстаноўка пяці такіх мультымедыйных экранаў. Яны размешчаны на плошчы Савецкай у абодвух напрамках, на аўтавакзале і на вуліцы Гарнавых. Кропкі для ўстаноўкі пробных табло выбіралі, грунтуючыся на найбольш папулярных гарадскіх маршрутах, паведамляе «Гродна Плюс».

Ужо ў бліжэйшыя два месяцы будуць змантаваныя яшчэ дзесяць аналагічных электронных табло, якія з’явяцца ў працяг выбраных маршрутаў грамадскага транспарту — гэта праспект Касманаўтаў, вуліца Купалы, Савецкіх памежнікаў і іншыя.

— На дадзеных табло будзе размяшчацца расклад гарадскога транспарту ў электронным выглядзе і вонкавая рэклама. Старыя паказальнікі будуць прыбраныя. Электронныя табло ў бліжэйшыя два тыдні будуць працаваць у тэставым рэжыме для апрабавання электроннай праграмы і для праверкі, наколькі гэта эфектыўна і для наступнага развіцця ў горадзе, — кажа Леанід Жук, начальнік аддзела ўпраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама.

www.youtube.com/watch?v=4n8crfCvce4

На дадзены момант яшчэ вырашаецца пытанне аб тым, ці будуць працаваць электронныя табло кругласутачна, або з мэтай эканоміі ў начны час іх будуць адключаць. Што тычыцца перспектыў, плануецца ў бліжэйшыя гады абсталяваць мультымедыйнымі экранамі амаль усе прыпыначныя пункты ў Гродне.