Матчам «Нёман» — «Камета» у Гродне 31 жніўня стартуе Ліга чэмпіёнаў. Чэшскія хакеісты прыляцелі ў беларускі горад ўсяго за некалькі гадзін да матчу.
У 13:00 хакейны клуб прызямліўся ў Гродзенскім аэрапорце, а ў 14:00 у іх ужо быў запланаваны абед у цэнтры горада.
Дзве наступныя гадзіны ў хакеістаў будзе вольны час і яны пазнаёмяцца бліжэй з Гродна.
У 16:00 у «Каметы» пройдзе раскатка на лёдзе гродзенскага лядовага.
Сам матч паміж «Нёманам» і «Каметай» пачнецца ў 19:00. Каманды сустракаюцца ўпершыню.
Нагадаем, для «Нёмана» ўдзел у Лізе чэмпіёнаў стане трэцім у гісторыі. У сезоне-2015/16 у турніры дэбютавалі чырвона-чорныя, аднак каманда не здолела пераадолець групавы раўнд. У сезоне-2017/18 гродзенскі «Нёман» зноў прадстаўляў Беларусь у еўракубку, і зноў камандзе не ўдалося пераадолець групавую стадыю
Даведка
«Камета» — прафесійны чэшскі хакейны клуб з горада Брно. Які выступае ў чэшскай экстралізе. Клуб быў заснаваны ў 1953-м годзе. Сваю цяперашнюю назву клуб атрымаў у 2005-м годзе. У вышэйшай лізе Чэхіі выступае з сезона 2009−10
Вядома, што «Камета» выйграла два апошніх нацыянальных чэмпіянату. У міжсезонне склад клуба з Брно зведаў сур’ёзныя змены. Каманду пакінулі шэраг асноўных гульцоў. Але нягледзячы на гэта, у клуба добрыя набыцці. Сярод іх прадстаўнікі КХЛ і НХЛ.
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…