30 жніўня ў Гродне ў гастрапабе «Houdini» прайшоў адборачны этап усебеларускага турніру па настольным футболе Kicker Grant’s Party. Пераможцам этапу і ўдзельнікамі будучага суперфіналу ў Мінску стала каманда «Вольга Валянцінаўна».
Гэта трэцяя з шасці рэгіянальных гульняў, пераможца якой атрымаў магчымасць прадстаўляць сваю вобласць у фінале чэмпіянату, які адбудзецца ў Менску 27 кастрычніка. За званне лепшага ў рэгіёне змагаліся шаснаццаць каманд. Судзілі каманды прафесійныя рэферы, футбалісты, а таксама спартыўныя журналісты.
Турнір стартаваў у мінулым годзе. У ім ўдзельнічалі розныя гульцы, як прафесіяналы, так і пачаткоўцы. На суперфінале ў Мінску разгарэлася неабыякае бітва паміж камандамі Гомеля і Мінска. З лікам 8: 7 перамагла каманда Дзяніса Васількова з Мінска.
Дзяніс Васількоў і Аляксей Дунчык — лепшыя гульцы Беларусі - адзіныя гульцы нашай краіны, якія ўваходзяць у топ міжнароднага рэйтынгу Сусветнай федэрацыі настольнага футбола.Хлопцы прадстаўляюць Беларусь на міжнародных турнірах у парным разрадзе. У камандным рэйтынгу наша краіна займае 44 месца з 52-х.
Суперпрыз турніру «Kicker Grant’s Party» для каманды-пераможцы — 1500 рублёў, другое месца па выніку суперфіналу — 1000 рублёў. фінал адбудзецца ў Менску 27 кастрычніка. Удзельнікам з абласных гарадоў жыллё аплачвае арганізатар матчу.