Гродзенец з інваліднасцю не атрымаў картку «Халва». Тлумачэнне МТБанка

Аляксандр Зімін, які мае інваліднасць трэцяй групы па ДЦП, скарыстаўся прапановай атрымаць картку «Халва» па акцыі. Аказалася, што карткі могуць набыць нават пенсіянеры па ўзросце, а пенсія па інваліднасці, якая гарантавана сацыяльнай дзяржавай, банкам не ўлічваецца.

«Думаю, многім учора прыходзілі смс з прапановай атрымаць карту „Халва“ па акцыі ў Old City. Аднак, жаданне паўдзельнічаць і здабыць даўно жаданае прынесла толькі велізарнае расчараванне», — піша Алякcандр 25 жніўня. У афармленні яму адмовілі.

«МТБанк не лічыць інвалідаў вартымі таго ж, што і астатнія грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія атрымліваюць штомесячны даход, уключаючы пенсіянераў па ўзросце. Коратка кажучы, у афармленні карты чалавеку, які атрымлівае пенсію па інваліднасці, было адмоўлена. Па ўзросце можна, па інваліднасці - не. Не прызнаецца пенсія, гарантаваная дзяржавай і сацабаронай, пастаяннай крыніцай прыбытку.

Тобок адна з самых неабароненых катэгорый насельніцтва пралятае, акі фанера над Парыжам. «Дзякуй» велізарнае", — абураецца Аляксандр і дадае, што «з настолькі відавочнай дыскрымінацыяй даўно не сутыкаўся».

Hrodna.life вырашыў атрымаць тлумачэнне банка. Там расказалі, што раскрыць крэдытную гісторыю асобы не могуць, але паабяцалі разабрацца ў сітуацыі з Аляксандрам. У яго папрасілі кантакты. 29 жніўня Зіміну прыйшоў адказ, што ў афармленні адмовілі, бо пенсія па інваліднасці не лічыцца асноўным даходам.

Аляксандру цяжка знайсці працу з-за інваліднасці. Зараз ён зарабляе ігрой на хэндпане. Чатыры гады назад у яго забралі правы кіроўцы, дзякуючы якім ён мог зарабляць.


«Мой інструмент стаў разыначкай горада». Гродзенец грае на хэндпане ў дворыку Старога замка

Інвалід з Ліды Саша Аўдзевіч узяў крэдыт у банку, каб падараваць яму мабільны пандус

МТБанк вярнуў грошы Аўдзевічу і плануе зрабіць усе аддзяленні безбар’ернымі


Карту «Халва» МТБанк прэзентаваў у красавіку 2014-га. Дадзены прадукт стаў, бадай, самай гучнай інавацыяй за апошнія гады. Карта «Халва» МТБанка ўяўляе сабой карту растэрміноўкі. З яе дапамогай можна без пераплаты купляць у растэрміноўку самыя розныя тавары — пачынаючы ад прадуктаў харчавання ў супермаркетах, заканчваючы ювелірнымі вырабамі і бытавой тэхнікай.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025