Аляксандр Зімін, які мае інваліднасць трэцяй групы па ДЦП, скарыстаўся прапановай атрымаць картку “Халва” па акцыі. Аказалася, што карткі могуць набыць нават пенсіянеры па ўзросце, а пенсія па інваліднасці, якая гарантавана сацыяльнай дзяржавай, банкам не ўлічваецца.

“Думаю, многім учора прыходзілі смс з прапановай атрымаць карту “Халва” па акцыі ў Old City. Аднак, жаданне паўдзельнічаць і здабыць даўно жаданае прынесла толькі велізарнае расчараванне”, – піша Алякcандр 25 жніўня. У афармленні яму адмовілі.

“МТБанк не лічыць інвалідаў вартымі таго ж, што і астатнія грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія атрымліваюць штомесячны даход, уключаючы пенсіянераў па ўзросце. Коратка кажучы, у афармленні карты чалавеку, які атрымлівае пенсію па інваліднасці, было адмоўлена. Па ўзросце можна, па інваліднасці – не. Не прызнаецца пенсія, гарантаваная дзяржавай і сацабаронай, пастаяннай крыніцай прыбытку.

Тобок адна з самых неабароненых катэгорый насельніцтва пралятае, акі фанера над Парыжам. “Дзякуй” велізарнае”, – абураецца Аляксандр і дадае, што “з настолькі відавочнай дыскрымінацыяй даўно не сутыкаўся”.

Hrodna.life вырашыў атрымаць тлумачэнне банка. Там расказалі, што раскрыць крэдытную гісторыю асобы не могуць, але паабяцалі разабрацца ў сітуацыі з Аляксандрам. У яго папрасілі кантакты. 29 жніўня Зіміну прыйшоў адказ, што ў афармленні адмовілі, бо пенсія па інваліднасці не лічыцца асноўным даходам.

Гродзенец з інваліднасцю не атрымаў картку “Халва”. Тлумачэнне МТБанка

Аляксандру цяжка знайсці працу з-за інваліднасці. Зараз ён зарабляе ігрой на хэндпане. Чатыры гады назад у яго забралі правы кіроўцы, дзякуючы якім ён мог зарабляць.


«Мой інструмент стаў разыначкай горада». Гродзенец грае на хэндпане ў дворыку Старога замка

Інвалід з Ліды Саша Аўдзевіч узяў крэдыт у банку, каб падараваць яму мабільны пандус

МТБанк вярнуў грошы Аўдзевічу і плануе зрабіць усе аддзяленні безбар’ернымі


Карту «Халва» МТБанк прэзентаваў у красавіку 2014-га. Дадзены прадукт стаў, бадай, самай гучнай інавацыяй за апошнія гады. Карта «Халва» МТБанка ўяўляе сабой карту растэрміноўкі. З яе дапамогай можна без пераплаты купляць у растэрміноўку самыя розныя тавары – пачынаючы ад прадуктаў харчавання ў супермаркетах, заканчваючы ювелірнымі вырабамі і бытавой тэхнікай.