Навіны

Пачаўся суд над газетай «Новы Час» і гродзенскім журналістам з-за публікацый пра рэстаран у Курапатах

У Савецкім судзе Мінска пачаліся папярэднія слуханні па іску бізнесмена Аркадзя Ізраілевіча да рэдакцыі газеты «Новы Час» і гродзенскага журналіста Дзяніса Івашына. Сам бізнесовец на пасяджэнне не прыйшоў, яго інтарэсы прадстаўляе адвакат Алена Калазаева. Справу разглядае суддзя Вераніка Абрамовіч, піша БАЖ.

«Новы Час» у судзе прадстаўляе галоўны рэдактар выдання Аксана Колб і аўтар апальнага расследавання Дзяніс Івашын. Таксама інтарэсы Івашына абараняе юрыст Беларускай асацыяцыі журналістаў Алег Агееў.

Па меркаванні Ізраілевіча, рэдакцыя газеты «Новы час» апублікавала шэраг артыкулаў, якія парушаюць яго гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю.

Нагода для пазова супраць рэдакцыі і журналіста Івашына палягае ў тым, што са зместу артыкулаў яўна вынікае, што менавіта ён і належнае яму ТАА «ІВ» з’яўляюцца канцавым бенефіцыярам будаўніцтва рэстарана ў Курапатах. Ізраілевіч адзначае, што будаўніцтва рэстарана «Паедзем, паядзім» выклікае «супярэчлівыя» водгукі сярод грамадства. «У шэрагу асобаў пасля прачытання артыкулаў склалася ўстойлівае негатыўнае стаўленне да мяне як да бізнесмена, здольнага забудоўваць месцы гістарычнай памяці дзела атрымання камерцыйнай выгады», — піша Ізраілевіч.

Сума зыску 40 тысяч рублёў (або каля 20 тысяч долараў). Задавальненне гэтых зыскавых патрабаванняў з вялікай верагоднасцю можа збанкрутаваць рэдакцыю. Яшчэ тысячу рублёў ён хоча атрымаць ад Дзяніса Івашына.

Падчас папярэдніх слуханняў былі агучаныя патрабаванні Ізраілевіча, прад’яўленыя з боку пазоўніка доказы таго, што закранутыя яго гонар і годнасць. У прыватнасці, былі паказаныя раздрукоўкі каментароў з розных сайтаў («Наша Н**а», Facebook), у якіх быццам бы выказвалася негатыўнае стаўленне да Ізраілевіча.

Юрыст ГА «БАЖ» Алег Агееў заявіў у судзе, што Аркадзь Ізраілевіч шмат разоў агучваў сваё меркаванне на розных сайтах наконт будаўніцтва ў Курапатах рэстараннага комплекса «Поедем поедим». І менавіта гэта выклікала рэакцыю аўдыторыі, а не артыкулы ў «Новым часе».

Рэдактар «Нова Часу» Аксана Колб падкрэслівае, што прысутнасць Аркадзя Ізраілевіча падчас працэсу важная: «Хацелася б пачуць яго прэтэнзіі асабіста, а не праз прадстаўніка. Да таго ж, мы трацім свой час. То хай Ізраілевіч, які лічыць, што мы нанеслі яму маральныя страты, затраціць крыху свайго часу на ўдзел у судзе».

«Мы задаволеныя тым, што суд выклікаў Ізраілевіча для ўдзелу ў працэсе, бо да яго ёсць шмат пытанняў. Мы працягнем даказваць неабгрунтаванасць гэтага пазову. Спадзяемся, што рашэнне суда будзе на карысць свабоды слова і ў пазове будзе адмоўлена ў поўнай форме. Размова ідзе пра злоўжыванне свабодай слова і распаўсюд інфармацыі, што быццам бы не адапавядае рэчаіснасці. Але мы будзем даказваць адваротнае. Адзначу, што сведчанні, якія былі распаўсюджаныя ў такой форме, у прынцыпе не могуць ганьбіць гонар і годнасць чалавека, фізічнай асобы», — гаворыць юрыст Алег Агееў.

У выніку разгляду асноўнае пасяджэнне суда па справе было прызначана на 10 верасня. Таксама суд абавязаў з’явіцца на асноўнае пасяджэнне самога заяўніка Аркадзя Ізраілевіча.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025