Сярэдняя зарплата ў Літве за год вырасла на 98 € (232 руб.) і ў другім квартале 2018 складала 892 € (каля 2 115 руб.), інфармуе Delfi.lt. У Беларусі за гэты час таксама здарыўся рост, але разрыў паміж краінамі ў выніку ўсё роўна павялічыўся.

У Беларусі, згодна з дадзенымі Белстата, намінальная налічаная сярэдняя зарплата работнікаў у ліпені 2018 склала 973,8 рублі (410 €). Летась за аналігічны перыяд беларусы зараблялі 827,5 рублёў. За год рост склаў 146,3 руб. (каля 62 €)

Мінімальная зарплата — розніца ў больш чым два разы

Мінімальная зарплата ў Літве — 400 € «бруднымі», на рукі - каля 310 € (734 рублі). Мінімальная зарплата ў Беларусі складае 305 рублёў - каля 130 €.