У бліжэйшыя месяцы ў Беларусі пачне працу адразу восем піцэрый “Додо Пицца”: сем у Мінску і адна ў Брэсце, піша ўладальнік сеткі Фёдар Аўчыннікаў у Фэйсбуку. У Гродне яна з’явіцца цягам пяці гадоў.
Першая “Додо Пицца” павінна адкрыцца 15 верасня ў сталіцы. Усе першыя піцэрыі будуць адкрыты на месцы рэстаранаў амерыканскай сеткі Sbarro. Некалькі месяцаў таму ўладальнік Burger King і Sbarro Вадзім Ткачук прыняў рашэнне адмовіцца ад франшызы Sbarro і стаць партнерам “Додо Пицца”.
У бліжэйшыя 5 гадоў кампанія Вадзіма Ткачука плануе адкрыць не менш за 29 рэстаранаў пад брэндам Дадо ў Мінску, Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне і Магілёве. Актыўна шукаюць партнераў-франчайзі ў іншых гарадах Беларусі.
“Додо Пицца” – гэта міжнародная сетка, якая аб’ядноўвае больш за 230 піцэрый, якія працуюць не толькі ў Расіі, але і ў Літве, Эстоніі, Казахстане, Узбекістане, Кыргызстане, Румыніі, Кітаі і ЗША. Беларусам будуць даступны ўсе пазіцыі з меню. Кошт стравў пакуль невядома.