З 22 жніўня ў продаж паступілі квіткі на матч адборачнага турніру маладзёвага Еўра-2019 паміж зборнымі Беларусі і Харватыі. Гульня пройдзе на гродзенскім ЦСК «Нёман» 10 верасня. Кошт квіткоў - 2 рублі.
Квіткі можна набыць у інтэрнэце на сайце kvitki.by альбо ў пунктах продажу кампаніі па ўсёй краіне. У касе стадыёна квіткі будуць прадаваць толькі ў дзень матчу. Нагадаем, што матч паміж зборнымі адбудзецца 10 верасня ў Гродне на ЦСК «Нёман» і пачнецца ў 19:00.
Яшчэ да матча з харватамі камандзе Людаса Румбуціса трэба будзе правесці выязную сустрэчу з Малдовай, якая 6 верасня пройдзе на «Спартыўным комплексе Орхей» у горадзе Оргееў і пачнецца ў 18:00 па беларускім часе.
Табліца адборачнай групы выглядае наступным чынам.
Нагадаем, за беларускую «маладзёжку» выступае два гродзенца — Ягор Хвалько і Яўген Лешка, якія гуляюць за «Нёман».