Нядаўна гродзенцу патэлефанавалі з Іспаніі і паведамілі сумную навіну. Яму сказалі, што памёр яго далёкі сваякоў, пакінуўшы гродзенцу ў спадчыну 36 мільёнаў еўра. Праўда, каб б аформіць дакументы для атрымання грошай, трэба было заплаціць дзесяць адсоткаў ад сумы, піша УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Праз некаторы час з атрымальнікам звязаўся адвакат, які папрасіў перавесці грошы ў банк на тэрыторыі Партугаліі, маўляў, там няма працэнтаў за пералік. Грамадзянін паслухаўся і перавёў 8 тысяч еўра. Пасля гэтага ўсе кантакты з ім былі абарваны. Раззлаваны мужчына звярнуўся па дапамогу ў праваахоўныя органы. На дадзены момант супрацоўнікі міліцыі ўсталёўваюць усе акалічнасці здзейсненага злачынства.