У Гродне адбыўся аўкцыён па продажы зямельных участкаў ва ўласнасць і права арэнды ізаляваных памяшканняў. З малатка сышло 3 зямельных надзела. Самым дарагім апынуўся ўчастак памерам амаль у 10 сотак, размешчаны ў мікрараёне «Забалаць». Яго стартавы кошт склала больш як 16,5 тысяч рублёў, паведамляе «Гродна Плюс».
У ходзе аўкцыёну таксама было рэалізавана 2 права арэнды ізаляваных памяшканняў тэрмінам на 3 гады. Неабыякая барацьба разгарнулася за 148 квадратных метраў па адрасе Савецкая, 5. Права выкарыстоўваць памяшканне ў самым цэнтры горада, з асобным уваходам сышло з малатка амаль за 2,900 рублёў замест стартавых 585.
www.youtube.com/watch?time_continue=1&v=rjapVxoDzjc
— Хацелася б, вядома, па стартавым кошце купіць, але кошт атрымалася 19.400 беларускіх рублёў. Яна практычна была на маім мяжы, таму пашанцавала, можна сказаць. Ўчастак менавіта на той вуліцы, на якой ужо з’явілася дарога. Гэта была першачарговая прычына, па якой ўчастак купляўся, — кажа гродзенец Юрый Магнушэўскі, які набыў мікрараён у Забалаці.
Наступны аўкцыён адбудзецца 4 верасня.
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…