У абласным цэнтры 37 мастоў і віядукам. Улады і архітэктары кажуць, што наспела неабходнасць рэканструкцыі маста праз Нёман у раёне вуліцы Паповіча, а таксама капітальнага рамонту Румлёўскага маста. Не выключана, што там цалкам закрыюць рух транспарту на час рамонтных работ, піша «Гродзенская праўда».

Неўзабаве пачнецца пашырэнне неэксплутаванага аднакалейнага маста ў раёне Кашэўнікі пад чатырохпалосны аўтамабільны. Гэта значна разгрузіць транспартныя патокі на Румлёўскім мосце. А вось перспектыва ўзвядзення яшчэ аднаго аўтамабільнага моста каля вёскі Салаўі Гродзенскага раёна аддаленая. Выходзіць, «паповічскі» мост трэба будзе рэканструяваць паэтапна.

"Падчас работ закрыюць рух транспарту". Як і калі будуць рамантаваць масты ў Гродне

— Сёння па кожнаму з трох мастоў праведзена абследаванне. На іх трэба праводзіць рамонтныя работы, асабліва на масце ў раёне вуліцы Паповіча, — распавёў «ГП» генеральны дырэктар ОУПП «Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка» Зміцер Савашэвіч. — На гэтым тыдні ў Гродна прыязджаюць прадстаўнікі Беларускага дарожнага навукова-даследчага інстытута, пад кіраўніцтвам якіх пройдуць дадатковыя абследаванні маста на вуліцы Паповіча. Асаблівую ўвагу нададуць трываласці маставых пралётаў. Будзе праведзена лакальнае зняцце пакрыцця для больш дэталёвага абследавання канструкцый на стыках. Цяпер распрацоўваецца праект абнаўлення гэтага моста.

"Падчас работ закрыюць рух транспарту". Як і калі будуць рамантаваць масты ў Гродне

Разглядаецца пытанне пашырэння моста, замена жалезабетоннага пакрыцця на металічную, што аблегчыць яго да 40 адсоткаў. На старым мосце па вуліцы Гарнавых, які глабальна рэканструяваны ў 2008 годзе, цяпер запланаваны бягучы рамонт з заменай дэфармацыйных швоў. На Румлёўскім масце патрабуецца поўная замена асфальтавага пакрыцця. Гэтыя работы запланаваны на 2019 г.