Андрэй Бурдзянкоў 18−19 жніўня ўжо чацвёрты раз прыехаў у Гродна на каталіцкія могілкі. За гэты час ён адлічбаваў каля 400 старых пахаванняў. Працы на могілках яшчэ шмат, а гродзенцы да праекта пакуль не вельмі актыўна падключаюцца.
Андрэй Бурдзянкоў працуе гідам-перакладчыкам і ўжо некалькі гадоў вывучае беларускія могілкі. Незвычайнае хобі прывяло яго ў Гродна — на старыя каталіцкія могілкі. Андрэй плануе адлічбаваць усе магчымыя пахаванні і ўнесці іх у бясплатную базу дадзеных, каб любы чалавек у любой кропцы свету змог знайсці патрэбную магілу ў Гродне.
«Першы раз з заданнем я быў на каталіцкіх могілках у Гродне ў сярэдзіне ліпеня, агледзеў фронт працы і пачаў адлічбоўваць помнікі, — распавядае Андрэй. — Тады ж мне турысты ахвяравалі невялікую суму на пакос травы. Самае цікавае, што яны ніякага дачынення да Гродна не мелі. За той бюджэт, які ў мяне быў, нерэальна было нешта пакасіць. Давялося шукаць іншыя сродкі, а таксама падключаць валанцёраў».
«Быў хлопец Максім, які прыйшоў са сваёй касой, дзяўчынка Ксенія, якая кінула першыя тры рублі на Талаку. Сёння [раніца
У базе Андрэя ўжо каля 400 пахаванняў з гродзенскіх каталіцкіх могілак, але гэта толькі маленькі сектар, які знаходзіцца ля капліцы.
Падрымаць праект можна на Талацэ. Грошы ў першую чаргу ідуць на ўборку могілак, а таксама на дапрацоўку сайта і дадатку для адлічбавання могілак.