з архіву Hrodna.life
Начныя шпацыры па летнім Гродне — што можа быць лепш? Праўда, гродзенцам і турыстам прыходзіцца блукаць па начных вуліцах у цемры. Не дзіўна, што адключэнне святла на вуліцах заняло пятае месца ў нашым апытанні пра рэчы, якія нас бесяць. Пра цемру на вуліцах мы пагутарылі з гродзенцамі, гасцямі горада і «Гарсвятлом».
Турысты з Літвы Ёнас і Она былі не ў захапленні, калі вячэрні шпацыр па горадзе пераўтварыўся ў блуканні па цёмных вуліцах.
«Гродна вельмі прыгожы горад, хацелася паглядзець на яго ўначы. Днём заўважылі, што амаль на кожным будынку ў цэнтры ўсталявана падсветка, але яна чамусці на большасці будынках не працавала. А пасля поўначы ў горадзе стала вельмі цёмна. І гэта ў суботу, калі на вуліцах яшчэ было шматлюдна і працавала шмат забаўляльных устаноў».
Агулам па стане на 17 жніўня асвятленне ўключаецца ў 21.35, а адключаецца ў 5.28, расказалі Hrodna.life у «Гарсвятле».
Да поўначы асвятленне ў цэнтры працуе напоўніцу, а пасля цэнтр пераводзіцца ў начны рэжым з мэтай эканоміі, падсумавалі ў «Гарсвятле». За межамі цэнтра ў «эканомны рэжым» горад пагружаецца пасля 22.00.
У такіх раёнах як Панямунь, Зарыца, Баранавічы і іншых пасля першай гадзіны ночы асвятленне знікае цалкам аж да пятай гадзіны. На сённяшні дзень асвятленне вяртаецца перад світанкам на 28 хвілін. З набліжэннем зімовага перыяду час ранішняга ўключэнне паступова расцягваецца да некалькіх гадзін.
Дадатковая падсветка і ілюмінацыя ў горадзе працуе да 22.00 у працоўыя дні і да 23.00 у выходныя, а ў святы нават да гадзіны ночы.
З пытаннямі наконт працягласці асвятляльнага перыяду ў «Гарсвятло» звяртаецца няшмат людзей. «Было некалькі званкоў з новага раёну Ласосна-4, а так людзі ўжо ў курсе», — сказалі нам.
Дарэчы, гэта не «Гарсвятло» вырашае пытанні па працягласці працы асвятлення. Графікі складаюць у выканкамах і ўзгадняюць з ДАІ. Таму, калі ў людзей узнікаюць пытанні, ім трэба звяртацца ў выканкам.
Раннім пераводам асвятлення ў эканомны рэжым незадаволены сабачнікі.
Міхаіл кажа, што ўлетку даволі часта даводзіцца выходзіць на прагулку з сабакам каля поўначы. Вяртацца дамоў па напаўцёмным горадзе не надта прыемна. Міхаіл лічыць, што тэрмін паўнавартаснага асвятлення варта падоўжыць, прынамсі ў цёплы перыяд году.
«Прыемна ў гарачыя летнія дні выйсці на шпацыр з сабакам і прагуляцца гадзіну другую па начным горадзе», — кажа Міхаіл і дадае, што аднойчы з-за недастатковага асвятлення людзі спалохаліся ягонага сабакі.
19-гадовая Марыя таксама не супраць, каб асвятленне працавала даўжэй. «Шмат бараў і кафэ працуюць пасля поўначы. Вяртацца дадому трэба ў цемры», — кажа яна. І дадае: калі на вуліцы добрае асвятленне, адчуваеш сабе бяспечней. Маўляў, у летні перыяд прынамсі ў цэнтры асвятленне павінна працаваць напоўніцу да світанка.
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…