Расійская газета «Маскоўскі камсамолец» у нумары за 31 ліпеня апублікавала некралог з нагоды смерці Сямёна Шапіры. Але замест Сямёна Шапіры з Уфы апублікавалі фотаздымак яго цёзкі з Беларусі, пішуць naviny.by.
Сямён Шапіра — беларускі эканаміст, палітычны і дзяржаўны дзеяч. Доктар эканамічных навук, прафесар. Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (2008−2010), старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта (2010−2013), старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта (з 14 лістапада 2013 году). Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (2016).