Некалькі дзясяткаў гродзенскіх палякаў у сераду 15 жніўня прыйшлі на вайсковыя могілкі ў Гродне, каб ушанаваць памяць загінулых у розныя гады польскіх салдат. У гэты дзень адзначаецца Дзень польскага войска. Гісторыя свята бярэ свой пачатак у 1920-м годзе, у часы Савецка-польскай вайны.

Так званы «Цуд на Вісле» здарыўся 98 гадоў таму, калі польская армія спыніла савецкі паход на Еўропу. Пад Варшавай салдаты змаглі адбіць атаку бальшавікоў, а ўжо 16 жніўня пайшлі ў контратаку. 20 верасня праціўнік ужо быў адкінуты пад Гродна, дзе адбылася яшчэ адна бітва, якая атрымала назву «Бітва на Нёмане».

Вайна скончылася 18 сакавіка 1921 года падпісаннем Рыжскага мірнага дагавора паміж Польшчай і СССР. У выніку гэтай вайны да Польшчы адышлі заходнія тэрыторыі Беларусі і Украіны.