На правах арэнды ў «Нёман» перайшоў Глеб Рассадкін

Другім навабранцам «Нёмана» гэтым летам стаў нападнік Глеб Рассадкін. Гродзенскі клуб дасягнуў дамоўленасці з крапіўніцкай «Зіркай» аб паўгадавой арэндзе 23-гадовага футбаліста.

Да пераходу ў верасні мінулага года ў «Зірку», нападнік абараняў колеры мінскага «Дынама». Сваю кар’еру Глеб пачынаў у 2011 годзе як гулец дублюючага складу сталічнага клуба, а дэбют гульца ў асноўнай камандзе «Дынама» адбыўся ў 2012 годзе. За перыяд выступу ў складзе мінчан ён адыграў 56 матчаў, у якіх адзначыўся шасцю выніковымі ўдарамі.

Акрамя выступаў на клубным узроўні, Глеб мае на сваім рахунку матчы за юнацкія (U17 — 16 матчаў, 6 галоў; U19 — 14 матчаў, 4 галы) і маладзёжную зборную Беларусі (17 матчаў, 1 гол).

Рассадкін далучыўся да «Зіркі» у верасні мінулага года і правёў за гэты час у камандзе 16 афіцыйных матчаў і вызначыўся 2 разы.

За жнівень гродзенцы здолелі ўзмацніцца яшчэ адным футбалістам — сербскім абаронцам Міхайла Ёванавічам, а таксама страціць аднаго з лідэраў - Мукама.

Нагадаем, 17 жніўня аднаўляецца чэмпіянат Беларусі ў Вышэйшай лізе. У гэты Дзень «Нёман» адправіцца ў Магілёў, дзе сустрэнецца з мясцовым «Дняпром».

Пасля 17-ці тураў гродзенская каманда займае 8-е месца ў турнірнай табліцы і мае ў сваім актыве 25 ачкоў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025