Касцёл у Гожы загарэўся ўвечары 14 жніўня. Паводле папярэдняй інфармацыі пажар пачаўся ад удару маланкі. Тушыць агонь прыехалі 6 пажарных разлікаў. Вядома, што агонь пашкодзіў службовыя памяшканні храма, дзе захоўваліся архівы і дакументы касцёла. Храму  ў Гожы на наступны год споўніцца 150 гадоў. Апошні раз ён гарэў падчас Другой сусветнай вайны. 

Па інфармацыі  Гродзенскага упраўлення МНС, узгаранне адбылося ў электрашчытавой храма, ў  закрыстыі. Сур’ёзнай шкоды пажар не нанёс: начынне і ўнутранае ўбранне касцёла не пацярпелі.

У Гожы пад Гродна гарэў касцёл

У Гожы пад Гродна гарэў касцёл

У Гожы пад Гродна гарэў касцёл