Афіцыйны сайт гродзенскага клуба паведамляе, што французскі паўабаронца камерунскага паходжання Эрвен Мукам пераходзіць у барысаўскі БАТЭ. Здзелка паміж клубамі прайшла паспяхова.

Яшчэ ў панядзелак 13 жніўня француз прайшоў у новым клубе медабследаванне і пераход гульца адбыўся афіцыйна.

Нагадаем, Мукам стаў гульцом «Нёмана» у пачатку сакавіка 2018 года. З таго часу ён правёў за гродзенцаў 15 матчаў у чэмпіянаце (3+0), кубку — 3 матчы (1 + 0), чэмпіянаце дублюючага складу — 1 гульня (0 + 1).

https://www.instagram.com/p/BmePfTnhXpQ/?taken-by=fcneman