Назіральная пляцоўка «Дахі старога горада» і кавярня «Дах свету» адкрыюцца ў Гродне 15 жніўня. Яны размясціліся на вышыні больш за 25 метраў - на даху гандлёвага дома «Нёман» у самым цэнтры горада.
Трапіць на дах можна як па лесвіцы, так і на панарамным ліфце, які адразу дастаўляе ў кафэ «Большой Буфет» на чацвёрты паверх і на дах, без прыпынкаў па дарозе. Ліфтам можа карыстацца кожны наведвальнік гандлёвага дома, пры гэтым падымацца на ім можна і пасля закрыцця «Нёмана».
Назіральную пляцоўку над былым універмагам сімвалічна назвалі «Дахі старога горада». Адсюль, як на далоні, бачныя дахі старых гродзенскіх будынкаў, якія можна ўбачыць не праз аконнае шкло і не праз празрыстыя сценкі агляднага ліфта, а ўжывую.
«Аглядная пляцоўка „Дахі старога горада“ лічыцца самай вялікай у Беларусі. Яе плошча складае каля 800 квадратных метраў. Сярод беларускіх назіральных пляцовак яна рэкардсмен па памерах і, спадзяемся, па прыгажосці відаў, якія адкрываюцца з яе», — адзначыў дырэктар гандлёвага дома «Нёман» Аляксей Яўлаш.
Тэрыторыя назіральнай пляцоўкі падзелена на зону адпачынку і тэрыторыю для прагулак. У цэнтры агляднай пляцоўкі размясцілася новае лаўнж-кафэ на 100 месцаў пад назвай «Дах свету». Яно размяшчаецца на тэрасе пад навесам-купалам, займае плошчу 350 квадратных метраў. Падобнае кафэ на даху ёсць толькі ў Мінску, сярод абласных цэнтраў Гродна — адзіны можа пахваліцца такім.
Аглядная пляцоўка на даху ў сэрцы Гродна будзе працаваць бясплатна. У ГД «Нёман» ўпэўненыя, што яна стане яшчэ адным папулярным месцам адпачынку гараджан і турыстаў.
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…