Гродзенскі «Нёман» на сваёй пляцоўцы ў нядзелю 12 жніўня здолеў абыграць «Дынама-Маладзечна», праўда зрабілі гэта гродзенскія хакеісты ў серыі булітаў. Вырашальны кідок на рахунку Мікіты Рэмезава.
Першы перыяд застаўся за гасцямі. Дакладным кідком на 15-й хвіліне адзначыўся Воранаў. Гродзенцы зраўнялі лік толькi з пачаткам другой дваццаціхвілінцы, дзякуючы шайбе Рэмезава.
У трэцім перыядзе супернікі вызначыліся па разу. У «Нёмана» забіў Елісеенка, а ў «Дынама» – Несцераў.
Асноўны час матчу скончыўся з лікам 2:2. Згодна з рэгламентам Кубка Салея быў прызначаны дадатковы час. У выніку ў пяціхвілінным авертайме каманды мацнейшага не выявілі, а вось у серыі булітаў поспех быў на баку “Нёмана”. Вырашальны кідок на рахунку Рэмезава.
“Нёман” – “Дынама-Маладзечна” – 3:2 (1:0, 1:0, 1:1, 0:0, 1:0)
Шайбы закінулі:
0:1 – Воранаў (Махароў, Грэцкі) 14:49
1:1 – Рэмезаў (Кіслы) 20:25
2:1 – Елісеенка (Коршунаў, Шуба) 45:37
2:2 – Несцераў(Зозан, Кучкiн) 46:04
3:2 – Рэмезаў (вырашальны булiт)
Сяргей Пушкоў пасля матчу:
– Магу сказаць, што мне матч спадабаўся. Такі добры хакей – каманды спрабавалі атакаваць, ствараць моманты атрымоўвалася адным і іншым. Адзінае, што ў нас не атрымалася, дык гэта гульня ў большасці. Тым больш, што ў канцы гульні маглі вырашыць лёс матчу ў свой бок пры рэалізацыі большасці. Хоць усё было і нядрэнна, але гол не забілі. А так, спадабалася, што мы выйгралі па булітах. Няўдалая булітная серыя перапынілася.
Наступны матч у Кубку Салея «Нёман» правядзе ў Гомелі 14 жніўня, дзе сустрэнецца з мясцовай камандай.













