Антон Матолька прыедзе ў Гродна каб вырашыць мясцовыя праблемы

Сустрэча з актывістам Антонам Матолькам ды прадстаўнікамі сайта petitions.by адбудзецца ў мікрараёне Ласосна-4 ўвечары 9 жніўня. Жыхары раёна раскажуць пра праблемы і падрыхтуюць петыцыі, каб паскорыць іх вырашэнне.

У Ласосна-4 праблема з дарогай і транзітным рухам. «Там грунтовая дарога праз лес, раўняецца перыядычна грэйдарам. Пешаходных дарог асабліва няма. І дачнікі ездзяць транзітам, некаторыя вельмі хутка ездзяць. А часам вайскоўцы з часткі непадалек ганяюць тэхніку вайсковую. Карацей, дарога небяспечная, асабліва для дзяцей», — кажуць мясцовыя.


Змяніць свет не ўстаючы з канапы: 5 правіл Антона Матолькі


Сустрэча пройдзе ў межах паездкі petitions.by па рэгіёнах для дапамогі ў вырашэнні мясцовых праблем.

Падзяліцца
Меткі: грамадства

Апошнія запісы

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025