У Гродне 7 жніўня “Нёман” правёў другі матч Кубка Салея у якім прымаў мінскае “Юнацтва”. Гульня паміж супернікамі скончылася мінімальнай перамогай гасцей – 0: 1.

Адзіную шайбу ў матчы правёў Ягор Гайнетдзінаў на 25 хвіліне.

«Нёман» – «Юнацтва» – 0: 1 (0: 0, 0: 1, 0: 0)

Свой чарговы матч у Кубку Салея “Нёман” правядзе ў Салігорску 10 жніўня і сустрэнецца з мясцовым “Шахцёрам”.