Гродзенскім спартсменам на Чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы ў нямецкім Берліне 6 жніўня ўдалося прайсці кваліфікацыю і выйсці ў фінал.
Павел Барэйша па выніках кваліфікацыі заняў 3-е месца з вынікам 76,47 метра, Іван Ціхан у сваёй лепшай спробе кінуў снарад на 74,64 метра і заняў 9-е месца сярод 12 фіналістаў.
Яшчэ адзін беларус Глеб Дудараў з вынікам 72,19 метра заняў 18-е месца і ў лік фіналістаў не трапіў.
Лепшымі па выніках кваліфікацыі сталі паляк Павел Файдэк (77,86 метра) і венгр Бенц Халас (76,81).
Фінал у малатабойцаў адбудзецца 7 жніўня ў 19.45 па беларускім часе.