Страляніна ў Гдыні: гродзенец з абвінавачанага стаў пацярпелым

Раённая пракуратура ў Гдыні распачала справу аб завалоданні вагнястрэльнай зброяй і парушэнні цялеснай недатыкальнасці Сцяпана Свідзерскага ў сувязі з яго ўдзелам у абароне грамадскага парадку (арт. 262 п. 2 і арт. 217а КК Польшчы).

17 мая Раённы суд у Гдыні скасаваў рашэнне пракуратуры, якая адмовіла распачаць гэтую справу, і перадаў яе пракуратуры для далейшага даследавання.

Здарэнне, якое будзе разглядацца ў судзе, адбылося 14.11.2017 у Гдыні. Паводел ацэнкі Свідзерскага, прычынай інцыдэнту была спроба крадзежы вінтоўкі Suhl KK 150. Сцяпан паспрабаваў неадкладна вярнуць сабе зброю, бо гэта яго абавязак як уласніка паводле закону аб зброі. Ён абавязаны недапусціць да зброі людзей, якія не маюць на яе права.


Затрыманне гродзенца ў Гдыні: каментарыі паліцыі і маці затрыманага

Гродзенец Сцяпан Свідзерскі распавёў, чаму страляў у офісе Reuters у Гдыні


Суд цалкам пагадзіўся з аргументацыяй Свідзерскага і яго прадстаўніка адваката Паўла Расмуса, і ў адказ на скаргу перадаў справу пракарутары.

Беларус Сцяпан Свідэрскі абвінавачваўся ў замаху на забойства, яму пагражала ад васьмі гадоў пазбаўлення волі да пажыццёвага зняволення. Інцыдэнт са стральбой адбыўся 14 лістапада, у 19.00 па польскім часе (у 21.00 — па беларускім) у офісе інфармацыйнага агенцтва Thomson Reuters.

Увечары 14 лістапада мужчына прыйшоў на працу пасля заняткаў у ціры. Ён меў пры сабе даўгаствольную зброю, а таксама пісталет «Glock» (з дазволам на яе нашэнне). Адзін з прысутных у офісе па невядомай прычыне спрабаваў вырваць пісталет у беларуса, пасля чаго прагучалі два стрэлы. У іх выніку ніхто не пацярпеў. У сувязі з гэтым паліцыя затрымала Свідзерскага. Пазней ягоную справу перадалі ў пракуратуру, якая распачала следчыя дзеянні. Аказалася, што малады чалавек захапляецца стральбой, удзельнічае ў спаборніцтвах і мае дазвол на захоўванне зброі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024