Навіны

«Дырэктар пакрыўдзіўся». Лідская абутковая фабрыка спыніла працу з LSTR пасля допісу ў Instagram

Лідская абутковая фабрыка 1 жніўня адмовілася пастаўляць кеды для мінскага брэнду LSTR Adzieńnie, сказаў С**бодзе дырэктар кампаніі Ілля Аксёнаў.

«Мне патэлефанаваў дырэктар Лідскай фабрыкі і сказаў, што яны спыняюць з намі супрацу», — сказаў Аксёнаў.

Спойлер: ад 6 жніўня дырэктар Лідскай абутковай фабрыкі Уладзімір Чыжык будзе ў адпачынку. Кіраўнік LSTR Adzieńnie будзе спрабаваць дамовіцца пра выраб і пастаўку кедаў з намеснікам дырэктара фабрыкі.

Што адбылося?

Сёлета ў маі LSTR Adzieńnie сумесна з Лідскай абутковай фабрыкай выпусцілі кеды з выявай герба Калюмны. Класічную мадэль кедаў ЛМ-17 выпускаюць на фабрыцы больш за 30 гадоў. 40 параў абутку ў краме LSTR прадалі за дзень, і брэнд зрабіў буйнейшую замову.

Пазіцыя LSTR

Паводле Аксёнава, замову з 600 параў кедаў падзялілі на дзве партыі. Першую лідская фабрыка мусіла паставіць праз 3 тыдні пасля замовы, а паставіла ў канцы ліпеня. У гэты час прадстаўнікі фабрыкі не адказвалі на званкі. Не выканала фабрыка і наклад першай пастаўкі — замест 300 параў адгрузілі толькі 160. Аплата адбывалася па факце пастаўкі.

Пазіцыя фабрыкі

Аператыўна звязацца з прадстаўнікамі фабрыкі не атрымалася. У інтэрвью «Еўрарадыё» Чырык сказаў, што LSTR замаўляе дробныя партыі, не хоча браць «вялікі аб’ём» і патрабуе «свайго тэрміну».

«Ніхто нам пра памеры партыяў не казаў. Калі б ён сказаў, што яго не задавальняе, сказаў бы 2 тысячы. Сказалі, ну ок», — каментуе словы Чырыка Аксёнаў.

Продажы былі, дык чаму спынілі супрацу?

Атрымаўшы зменшаную партыю, брэнд не змог задаволіць попыт на лідскія кеды, не ўсе кліенты змаглі забраць 31 ліпеня сваю перадзамову.

На наступны дзень, 1 жніўня, LSTR паабяцаў пакупнікам, якія не змаглі набыць кеды, зніжку 25% на наступнае наведванне крамы і распавёў пра невыкананне фабрыкай папярэдніх дамоўленасцяў.

«На лідскую фабрыку сталі тэлефанаваць, журналісты сталі раскручваць, у выніку дырэктар пакрыўдзіўся і сказаў, што так справы не робяцца», — кажа Аксёнаў.

Кіраўнік LSTR Adzieńnie кажа, што будзе спрабаваць дамовіцца пра выраб і пастаўку абутку з намеснікам дырэктара лідскай фабрыкі пасьля 6 жніўня, калі дырэктар пойдзе ў адпачынак.

Падзяліцца
Меткі: модарэчы

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024