Нехта пашкодзіў галаву змяі ў фантане ля медыцынскага ўніверсітэта. Выпадак адбыўся 29 ліпеня. Міліцыя зараз шукае вандалаў і сведкаў.
Сімвал медыцыны — скульптура-фантан «змяя з чашай» была ўстаноўлена ля медуніверсітэта яшчэ ў савецкія гады, хто яе аўтар невядома. Некалькі гадоў таму падчас добраўпарадкавання тэрыторыі ля навучальнай установы фантан аднавілі. Работамі займаўся мясцовы мастак Уладзімір Качан.