Фото: pvlida.by
Відавочца-рыбак 27 ліпеня выратаваў на Нёмане мужчыну, які купаўся ў забароненым месцы. Другога тонучага выратаваць не паспеў. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Гродзенскую абласную арганізацыю Беларускага рэспубліканскага таварыства выратавання на водах.
На стыхійным пляжы непадалёк ад Румлёўскага маста ў Гродне адпачывала кампанія. «У нейкі момант двое мужчын вырашылі выкупацца. На іх стан звярнуў увагу рыбак, які знаходзіўся на беразе. На яго папярэджанні мужчыны не адрэагавалі», — распавялі ў Гродзенскай абласной арганізацыі таварыства.
Неўзабаве рыбак заўважыў, што мужчыны сталі тануць. Ён кінуўся ў ваду, паспеў дастаць аднаго з купальшчыкаў. Выратаваць другога не паспеў. Цела ў 20 метрах ад месца здарэння 28 ліпеня выявілі вадалазы.
Гэта ўжо другі трагічны выпадак у раёне Румлёўскага маста. Калісьці прадпрымаліся захады па стварэнні афіцыйнага пляжу, аднак з-за асаблівасцяў Нёмана, моцнай плыні ў гэтым месцы, купанне тут смяротна небяспечна.
У межах горада на рацэ дзейнічаюць тры афіцыйныя пляжы, дзе арганізавана дзяжурства выратавальнікаў - Цэнтральны, Ласосна і Пышкі.
З пачатку года ў Гродзенскай вобласці вада забрала жыцці 33 чалавек.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…