Хакеісты “Нёмана” не здолелі ў сваім першым матчы міжнароднага турніру, прысвечанага памяці Аляксандра Дубко, абыграць казахскі “Бейбарыс”. Матч скончыўся з лікам 1:2.

Ужо на працягу 14 гадоў турнір памяці Дубко, які праходзіць у Гродне, з’яўляецца для «Нёмана» апошняй сур’ёзнай падрыхтоўкай перад новым сезонам. У гэтым годзе акрамя гаспадароў у Кубку Дубко прымае ўдзел два расійскіх клуба “Сахалін” і «Дынама» з Санкт-Пецярбурга, а таксама клуб «Бейбарыс» з горада Атыраў (Казахстан).

Адкрывалі турнір 26 лiпеня «Дынама» і “Сахалін”. Матч скончыўся з лікам 3:2(Б) (2:1, 0:0, 0:1, 1:0) на карысць каманды з Санкт-Пецярбурга.

Увечары гэта ж дня на пляцоўку гродзенскага лядовага палаца выйшаў “Нёман” i “Бейбарыс”. На жаль, гродзенцы не змаглі парадаваць сваіх заўзятараў, якія засумавалі па вялікім хакеі. “Нёман” прайграў з лікам 1:2. У гродзенцаў вызначыўся Варывончык.

Наперадзе ў турніры памяці Дубко яшчэ два дні спаборніцтваў. У пятніцу 27 ліпеня пройдуць сустрэчы «Бейбарыс» — «Сахалін» (15.00), а таксама «Нёман» — «Дынама» (19.00). У суботу, 28 ліпеня, згуляюць «Дынама» і «Бейбарыс» (13.00). У гэты ж дзень пройдзе і апошнi матч Кубка Дубко, дзе «Нёман» згуляе з «Сахалінам». Матч пачнецца ў 17.00

Варта адзначыць з 26 ліпеня гродзенскі Лядовы палац спорту пачынае продаж квіткоў на хатнія матчы “Нёмана” у Кубку Руслана Салея (Кубак Рэспублікі Беларусь). Першы хатні матч “Нёман” правядзе 5 жніўня супраць “Данбаса”

Кошт квіткоў вар’іруецца ад 4 да 8 рублёў (дзецям зніжка 50%)

Рэжым работы касы:

пн. – пт. 09:00 – 19:00

зб. 11:00 – 16:00

нядзеля – выхадны

Забраніраваць білеты можна па спасылцы: www.megamag.by