З уводам у строй БелАЭС будуць змяншаць кошт электраэнергіі для прадпрыемстваў, а для насельніцтва — павышаць, заявіў віцэ-прэм'ер рэспублікі Уладзімір Сямашка ў інтэрв'ю газеце «Астравецкая праўда». Так беларусы будуць адыходзіць ад перакрыжаванага субсідзіравання.
— У Беларусі сёння самы нізкі тарыф на электраэнергію для насельніцтва. На Захадзе насельніцтва плаціць за электраэнергію ў два-тры разы больш, чым прамысловыя прадпрыемствы, — сказаў Сямашка.
Ён таксама прывёў прыклад: у Германіі прамысловыя прадпрыемствы плацяць за кілават-гадзіну каля 8,5 цэнта, а простыя грамадзяне — 27 цэнтаў. У той жа час у Беларусі склалася іншая сітуацыя: для ААТ «МАЗ» кілават-гадзіну абыходзіцца ў 11,5 цэнта, а насельніцтву — 5 цэнтаў. «Таму тарыф для насельніцтва паступова будзе падымацца — вядома ж, не абы-як, а па меры росту рэальнай заработнай платы», — удакладніў Сямашка.
Па словах чыноўніка, цяпер насельніцтва плаціць за электраэнергію каля 80% яе сабекошту, а павінна аплачваць яе рэальны кошт. Пры гэтым у мінулым годзе ў Мінэнерга заяўлялі, што з уводам БелАЭС тарыфы на электраэнергію для насельніцтва будуць зніжаны.
БелАЭС будуецца каля мястэчка Астравец ў Гродзенскай вобласці. Ўзвядзенне станцыі вядзецца пры ўдзеле спецыялістаў з РФ. Усяго будзе пабудавана два энергаблокі па расейскім праекце сумарнай магутнасцю да 2400 мегават. Першы энергаблок плануецца ўвесці ў строй у 2019 годзе, другі - праз год.
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…