Спадарыня Лілія паказвае ванну, якую мыла ўчора. Фота – Васіль Малчанаў
Жыхары аграгарадка Капцёўка ў Гарадзенскім раёне цягам двух месяцаў вымушаныя піць іржавую і смярдзючую ваду, піша Б****т.
Як распавядаюць жыхары Капцёўкі, ужо два месяца з кранаў цячэ іржавая, масляністая і смярдзючая вада. Пасля таго, як сапсавалася помпа ў воданапорнай вежы, парамантаваць якую не было грошай, людзям падключылі іншую воданапорную вежу. Шмат гадоў яна стаяла закансерваваная. За час невыкарыстання, у вежы, відаць, з’явілася іржа, якая сёння і трапляе ў краны жыхароў.
«Вось, гляньце! Толькі ўчора ванную пачысціла і ўжо якая рудая. Усе кубкі брудныя. Мала таго, вада такая тлустая. Калі напускаеш, яна проста смярдзіць. Калі такая вада пайшла, я адразу не падумала і кампоты паставіла з вішань. Не ведаю, што будзе, але пакуль банкі стаяць. Але як іх потым піць? Ваду ў кубак нальеш, нават да рота не падняўшы, смурод ідзе. Гарбату ці суп зварыць, — прыходзіцца ўсё з калодзежа браць. Добра, што ў нас суседзі ёсць з калодзежам, а некаторыя мусяць купляць ваду ў краме», — кажа Лілія Эдвардаўна, жыхарка Капцёўкі.
Как провести дезинфекцию в квартире? В этом случае необходимо обратиться за помощью к специалистам. Узнать подробности можно по этой ссылке. Здесь специалисты окажут соответствующие услуги по дезинфекции.
На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…