Шаблю спрабаваў незаконна перамясціць цераз мяжу гродзенец, паведамляе БЕЛТА. Легкавы аўтамабіль Suzuki ехаў з Польшчы праз пункт пропуску «Брузгі» па зялёным калідоры. Пры правядзенні мытнага кантролю ў пасажыра выявілі шаблю з даўжынёй ляза 78 см.
Шаблю ідэнтыфікавалі ў Гродзенскім міжраённым аддзеле камітэта судовых экспертыз. Шабля выявілася прускай артылерыйскай салдацкай шабляй 1896 года. Яна прадстаўляе культурную каштоўнасць і адносіцца да халоднай зброі.
Па факце недэклараванне тавару Гарадзенская рэгіянальная мытня пачала адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з ч.1 арт. 14.5 КаАП. Шабля канфіскавана да рашэння суда. Мытнае заканадаўства ўстанаўлівае абмежаванне як на ўвоз халоднай зброі на тэрыторыю ЕАЭС, так і на вываз. Перамясціць праз мяжу такі тавар можна толькі пры наяўнасці дазволу, выдадзеных упаўнаважаным органам. У Беларусі такім з’яўляецца Міністэрства ўнутраных спраў.
Калі вы сумняваецеся, ці дазволены прадмет ці правозіце, мытня рэкамендуе ехаць праз чырвоны калідор з прадстаўленнем службовай асобе дэкларацыі на тавар.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…