Навіны

Go, «Нёман», go! Прадкажы вынік матчу «Нёман» — «Слуцк» 20 ліпеня і выйграй піцу

Hrodna.life працягвае футбольны «піца-таталізатар». Разам з Go-go Pizza мы будзем у час кожнага матчу «Нёмана» ў Чэмпіянаце Беларусі разыгрываць сертыфікаты на піцу. 30 тураў - 30 піцаў для нашых чытачоў!

Як выйграць?

У каментарыях да гэтай навіны мы будзем прымаць вашыя прагнозы. Проста спрагназуйце вынік матчу, напішыце ў каментарыях і чакайце, як насамрэч скончыцца сустрэча. Адгадалі? Піца ваша!

Калі правільны прагноз напіша некалькі чалавек, то пераможцам лічыцца той, хто зробіць гэта раней.

Не забудзьце аўтарызавацца праз сацыяльныя сеткі або пакінуць email, каб мы маглі вас знайсці. Цалкам ананімныя каментарыі не змогуць удзельнічаць у конкурсе!

Калі ніхто не ўгадае вынік матчу — піца пераходзіць у наступны тур. І наступным разам можна будзе ўжо выйграць 2 піцы!

Адзін удзельнік можа пакінуць толькі адзін каментарый!

Вы ўгадалі вынік, але не былі першым? Для актыўных удзельнікаў, якія часта будуць блізкія да перамогі, рэдакцыя падрыхтуе суцяшальныя прызы.


У сямнаццатым туры Чэмпіянату Беларусі «Нёман» прымае ў сябе «Слуцк» — матч пачнецца 20 ліпеня ў 18.45. Зараз мы прымаем прагнозы на гэты матч. Угадайце вынік сустрэчы і выйграйце піцу ад «Go-go Pizza»!

Прымаем каментарыі да пачатку гульні!

Пракруціце старонку ніжэй, каб пакінуць каментарый-прагноз.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025