У Гродзенскай вобласці аштрафавалі 20 дырэктараў - яны не ліквідавалі парушэнні па выніках маніторынгаў МНС

Пасля пажару ў Кемераўскім ГЦ «Зімовая вішня» ратавальнікі праверылі аб’екты і ў Гродзенскай вобласці. Для шэрагу кіраўнікоў і службовых асобаў маніторынг скончыўся штрафам. Адны дырэктары ўхілялі выяўленыя недахопы падчас праверкі, іншыя ігнаравалі прадпісанні нават пасля некалькіх маніторынгаў, піша Вячэрні Гродна.

— З моманту трагедыі ў Расіі выратавальнікі праверылі больш за 1,5 тысячы аб’ектаў па ўсёй вобласці. Ва ўсіх месцах праведзены паўторныя маніторынгі. А на аб’екты, дзе знойдзеныя парушэнні ўстараняліся з неахвотай, правяраючым давялося наведвацца часцей. Аднак нават пасля гэтага асобныя кіраўнікі не надалі значэння праверкам — 20 чалавек атрымалі штраф за невыкананне рэкамендацый пажарных, — распавёў начальнік Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Шпарло.

Паводле яго слоў, ратавальнікі не штрафуюць службовых асобаў пры першым маніторынгу. Выдаецца прадпісанне і ўстанаўліваецца тэрмін на ліквідацыю. Калі сітуацыя не зменіцца і пасля гэтага, выратавальнікі прыцягваюць адміністрацыйны рэсурс. Пры гэтым да крайніх мераў - закрыцья аб’екта — яшчэ не звярталіся. На сёння актуальнымі застаюцца каля 100 парушэнняў - яны на кантролі МНС.


Тысяча парушэнняў на 300 аб’ектах: МНС падводзіць вынікі маніторынгаў месцаў масавага знаходжання людзей


— З-за змен у заканадаўстве дзесьці мы рэдка з’яўляліся, а на аб’ектах, якія былі ўведзеныя не так даўно, наогул не з’яўляліся, — патлумачыў Шпарло, спасылаючыся на Указ Прэзідэнта, скарацілы лік планавых праверак. — У нейкай ступені гэта прывяло да расхалоджвання. Дзесьці пачалі рабіць перапланіроўку памяшканняў, дзесьці з выкарыстаннем матэрыялаў, якія забароненыя, перакрыцце шляхоў эвакуацыі. Сёння гэтыя недахопы выкрытыя, яны на паверхні. Але мы не супакойваемся, мы працягваем працу па навядзенні парадку.

Нагадаем, пажар у гандлёва-забаўляльным цэнтры здарыўся днём 25 сакавіка, загінулі 60 чалавек, у тым ліку дзеці. Па факце пажару і гібелі людзей расследуецца некалькі крымінальных спраў. У МНС Расіі прычынай пажару назвалі кароткае замыканне. Адразу пасля трагедыі ў Беларусі пачаліся праверкі аналагічных аб’ектаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025