Каля Гродна з’явіўся першы Duty Free пры ўездзе ў Беларусь

З 20 чэрвеня у пункце пропуску Бераставіца зарабіў першы беларускі Duty Free, размешчаны на ўездзе ў Беларусь. Да сярэдзіны гэтага года Duty Free дзейнічалі ў дарожных пунктах пропуску толькі пры выездзе з Беларусі, а на ўездзе ў краіну з 2017 года нічога не было, так як Еўрасаюз прыбраў Duty Free са сваёй тэрыторыі, піша euroby.info.

Дзякуючы ўступленню ў сілу паправак да Мытнага Кодэксу ЕАЭС на межах Беларусі з’явілася магчымасць адкрыць магазіны бяспошліннага гандлю, якія дзейнічаюць пры ўездзе ў краіну.

У крамах Duty Free пакупнікі абмежаваныя лімітамі той краіны, у якую ідуць. Калі чалавек едзе ў Еўрасаюз і робіць пакупкі ў беларускіх дарожных Duty Free, то мае права купіць толькі 1 літр моцных спіртных напояў і 2 пачкі цыгарэт.

Для новага Duty Free ў Бераставіцы пры вяртанні ў Беларусь з Польшчы дзейнічаюць ужо нормы ўвозу Рэспублікі Беларусь, гэта значыць купіць у ім можна 3 літры спіртнога і 200 цыгарэт (10 пачкаў), але толькі тым, каму споўнілася 18 гадоў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Глебу ў Гродне правераць на заражанасць баршчэўнікам

На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…

29 красавіка 2025

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025