Марк Зайко з Гродна падаў дакументы на спецыяльнасць «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій» факультэта матэматыкі і інфарматыкі на дзённую форму атрымання вышэйшай адукацыі і стаў тысячным абітурыентам старэйшага гродзенскага універсітэта, паведамляе grsu.by.

Але тысячны студэнт — не нагода для сканчэння прыёмнай кампаніі. Яна ў ВНУ Беларусі будзе працягвацца да 4 жніўня. Падаць дакументы для навучання на бюджэце можна было толькі да 17 ліпеня. Таксама ў гэты дзень выйшаў тэрмін падачы дакументаў на спецыяльнасці, дзе акрамя сертыфікатаў ЦТ трэба здаваць уступныя экзамены.

У купалаўскім універсітэце іспыты для абітурыентаў пройдуць з 8 па 24 ліпеня.

Абяцаюць, што ўсе іншагароднія студэнты 1 курса дзённай формы навучання ГрДУ будуць забяспечаны месцамі ў інтэрнатах.