Ягор Дузь
У маі 2018 года Гродзенскае дабрачыннае таварыства звярнулася да людзей з просьбай дапамагчы Ягору Дузю — хлопчыку з сіндромам кароткай кішкі, на падтрыманне жыцця якога штогод патрабуецца 18 035 рублёў.
На просьбу дапамагчы Ягору адгукнулася вялікая колькасць людзей, арганізацый і прадпрыемстваў. За месяц ўдалося сабраць 29 721 рублёў, а гэта ў паўтары разы больш, чым прасілі. Грошы перавялі на дабрачынны рахунак бацькоў Ягора. Яны ўдзячныя кожнаму, хто дапамог.
— Справы ў нас цяпер нашмат лепш, — распавядае мама Ягора, Юлія. — І нашмат лягчэй на душы, бо мы ўпэўненыя, што ў заўтрашні дзень нам будзе чым накарміць дзіця. Цяпер мы можам купіць ўсе неабходныя прэпараты, дзякуючы якім ён будзе працягваць жыць, харчавацца, расці.
Гродзенскае дабрачыннае таварыства выказвае падзяку усім, хто аказаў дапамогу Ягору і яго сям'і.
На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…