Навінка Sour Ale з «Калекцыi Майстра» стала першым у Беларусі кіслым гатункам, які буйны піўзавод вывеў на масавы рынак. Навінка выпушчана ў крафтавай серыі і з’явіцца на прылаўках з 16 ліпеня.
— Беларусы ахвотна знаёмяцца з сусветнымі піўнымі трэндамі, і мы гатовыя падтрымліваць іх у гэтым імкненні, выпускаючы неардынарныя для рынку гатункі, — адзначыў галоўны півавар кампаніі «Лідскае піва» Алег Малахаў. — Наўмысна акісленае бактэрыямі піва цяпер на піку папулярнасці ў сусветным крафце. І мы рады прапанаваць беларускім спажыўцам сваё бачанне кіслага элю ў крафтавай серыі. Навінка павінна перавярнуць уяўленне спажыўцоў аб піўным асартыменце.
Sour Ale ўяўляе сабой кіслы эль сярэдняй крэпасці (3,9%) з даўка-фруктовым смакам і мяккім посмакам. Пры вытворчасці Sour Ale выкарыстоўваюцца спецыяльны бельгійскі солад Chateau Acid з павышаным утрыманнем малочна-кіслых бактэрый і сок журавін, што і надае піву асаблівы смак. Колер у навінкі светлы. Піва рэкамендуецца падаваць пры тэмпературы ад 10 да 12 градусаў.
Sour Ale стаў 12-м густам серыі «Калекцыя Майстра». Навінка выпушчаная лімітаванай партыяй — усяго 75 000 літраў - і будзе даступная ў продажы да канца верасня. Гатунак прадстаўлены ў двух фарматах ўпакоўкі - шкляная бутэлька 0,33 і 0,5 л. Рэкамендаваны кошт складае 1,77 і 2,35 рубля адпаведна.