Гродзенскі «Нёман» з лікам 5:1 быў разгромлены ў Віцебску мясцовай камандай. Параза 14 ліпеня стала для каманды Ігара Кавалевіча другой запар.
Нагадаем, паразай у Брэсце скончыў «Нёман» першы круг чэмпіянату. Цяпер буйнай паразай пачаў другі. І гэта нягледзячы на тое, што гульня спачатку складвалася для гродзенскай каманды добра.
У першым тайме пасля роўнага пачатку гаспадары пры дапамозе пенальці адкрылі лік на 16-й хвiлiне. Гродзенцы праз 7 хвілін адыграліся, таксама дзякуючы адзінаццаціметроваму ўдару, які рэалізаваў Жукоўскі. Але да перапынку «Вiцебск» здолеў забіць «Нёману» яшчэ два мячы.
У другiм тайме актыўны «Віцебск» не збавіў абароты i пайшоў дабіваць гродзенцаў. Жураву яшчэ двойчы прыходзілася вымаць мяч з сеткі варот. Футбалісты «Нёмана» спрабавалі ісцi да варот суперніка, але забіць у матчы так больш і не змаглі.
«Нёман» працягвае падаць у турнірнай табліцы. З 25 ачкамі гродзенцы займаюць сёмае месца.
Наступны матч «Нёман» правядзе ў Гродне 20 ліпеня — будзе прымаць «Слуцк».
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…